ПЛАН
РАБОТЫ ШКОЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ
НА 2021/2022 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
1.Аналіз і статыстычныя даныя за 2020-2021 навучальны год
У 2020-2021 навучальным годзе школу наведвалі 44 вучні, з іх наведвальнікамі бібліятэкі з’яўляліся 44 чалавекі. Самыя актыўныя чытачы—вучні пачатковых класаў, 5,8, і 9 класаў.
Асаблівым попытам у вучняў 9 класа карысталася мастацкая літаратура па школьнай праграме, слоўнікі, энцыклапедыі і іншая дадатковая літаратура па прадметах. Вучні малодшых класаў чыталі ў асноўным мастацкую літаратуру, прызначаную для школьнікаў малодшага ўзросту—казкі, вершы, невялікія па аб’ёму апавяданні. На беларускай мове кнігі чыталіся менш актыўна, чым на рускай.
Частымі наведвальнікамі бібліятэкі з’яўляліся настаўнікі. Найбольшым попытам у дадзенай катэгорыі чытачоў з’яўлялася метадычная літаратура, даведачная і мастацкая.
Бібліятэка пастаянна знаёміла чытачоў з навінкамі літаратуры, аказвала дапамогу пры падрыхтоўцы да ўрокаў, экзаменаў, правядзенні інфармацыйных і класных гадзін, метадычных аб’яднанняў.
Даныя за мінулы навучальны год:
-усяго чытачоў 62
-колькасць наведванняў 486
-аб’ём асноўнага фонда 5300
-аб’ём падручнікаў 2563
-аб’ём электронных носьбітаў 12
-аб’ём энцыклапедычных і даведачных матэрыялаў 106
-агульная кнігавыдача 947
-паступіла новай літаратуры 220 экзэмпляраў, з іх падручнікаў 173 экзэмпляры, мастацкай літаратуры (серыя “Школьная бібліятэка”) 24 экзэмпляры, метадычнай літаратуры 22 экзэмпляры, даведачных выданняў 1 экзэмпляр.
2.Задачы бібліятэкі на бягучы год
-работу бібліятэкі праводзіць у адпаведнасці з асноўнымі задачамі педагагічнага калектыва
-спрыяць зацікаўленасці вучняў у наведванні бібліятэкі
-садзейнічаць ідэалагічнаму выхаванню, прапагандзе дзяржаўнай сімволікі
-удасканальваць работу бібліятэкі па выхаванню вучняў на нацыянальных традыцыях, аказваць дапамогу настаўнікам пры падрыхтоўцы да ўрокаў, мерапрыемстваў, прымеркаваных да году народнага адзінства
-забяспечыць вучэбна-выхаваўчы працэс інфармацыйным абслугоўваннем вучняў і педагогаў
3.Асноўныя функцыі бібліятэкі
-адукацыйная
-інфармацыйная
-культурная
4.Работа з чытачамі
-перарэгістрацыя старых чытачоў і запіс новых
-падбор дадатковай літаратуры для падрыхтоўкі да ўрокаў
-падбор дадатковай літаратуры для напісання дакладаў, рэфератаў
-дапамога у падрыхтоўцы да агульнашкольных мерапрыемстваў
-прагляд чытацкіх фармуляраў з мэтай выяўлення запазычанасцяў
-забеспячэнне вучняў і настаўнікаў неабходнай вучэбнай і іншай літаратуры
-афармленне кніжных выстаў да памятных дат
-кожны квартал праводзіць акцыю “Другое жыццё кнігі”
-знаёміць карыстальнікаў бібліятэкі з новымі паступленнямі літаратуры
5.Масавая работа
-аформіць выставу літаратуры для вучняў 9 класа “Табе, выпускнік!”
(кастрычнік)
-правесці мерапрыемства ў форме гульні для вучняў малодшых класаў “Спярша аз ды букі, пасля ўсе навукі”
(лістапад)
-правесці дыскусію для вучняў 7-9 класаў “Кніга ці камп’ютар: за і супраць”
(снежань)
-правесці акцыю да Міжнароднага дня роднай мовы “Чытайма па-беларуску”
(люты)
-правесці мерапрыемства (конкурс) для вучняў 8-9 класаў “Жывое слова”
(люты)
-аперацыя “Падручнік”. Рэйд захаванасці падручнікаў
(сакавік)
-у апошнім тыдні красавіка правесці тыдзень дзіцячай кнігі
(красавік)
-правесці віктарыну для старшакласнікаў да Дня Перамогі “Жанчына на вайне”
(май)
- Работа з бібліятэчным фондам
-своечасова праводзіць апрацоўку і рэгістрацыю паступіўшай літаратуры
-забяспечыць свабодны доступ да фондаў мастацкай і метадычнай літаратуры
-захоўваць правільнасць расстаноўкі фонда
-праводзіць сістэматычны кантроль за своечасовым вяртаннем у бібліятэку выданых выданняў
-праводзіць работу па захаванні фонда
-праводзіць работу па рамонту літаратуры
-перыядычна праводзіць спісанне літаратуры з улікам зношанасці і састарэласці па зместу
-камплектаваць падручнікі па класах
-забяспечваць вучняў і настаўнікаў падручнікамі
-размяркоўваць па іншых школах раёна лішнія падручнікі
-праводзіць работу па захаванасці вучэбнага фонда
7.Даведачна-бібліяграфічная работа
-азнаямленне настаўнікаў з новай літаратурай
-выкананне запытаў карыстальнікаў бібліятэкі
-знаёмства вучняў з правіламі карыстання бібліятэкай, расстаноўкай фонда
8.Павышэнне кваліфікацыі
-наведваць семінары, метадычныя аб’яднанні
-наведваць адкрытыя мерапрыемствы
-падтрымліваць цесны кантакт з іншымі школьнымі бібліятэкамі, а таксама з Задор’еўскай сельскай бібліятэкай
9.Санітарная работа
-кожную апошнюю пятніцу месяца праводзіць у памяшканні бібліятэкі санітарны дзень
-сачыць за апрацоўкай памяшкання бібліятэкі антысептыкамі
-скіраваць асаблівую ўвагу на знаходжанне чытачоў у памяшканні бібліятэкі ў масках
Паказчыкі работы школьнай бібліятэкі па гадах
Паказчыкі |
2016/2017 |
2017/2018 |
2018/2019 |
2019/2020 |
2020/2021 |
Колькасць чытачоў |
87 |
84 |
69 |
62 |
62 |
Асноўны фонд |
10197 |
10295 |
8034 |
6042 |
5300 |
Паступіла за год |
98 |
26 |
49 |
38 |
47 |
Фонд падручнікаў |
6324 |
6485 |
5925 |
3625 |
2563 |
Паступіла за год |
150 |
361 |
243 |
256 |
173 |
Колькасць наведванняў |
686 |
669 |
518 |
440 |
486 |
Кнігавыдача |
970 |
967 |
567 |
662 |
947 |
Наведвальнасць |
11 |
12 |
15 |
13 |
11 |
Чытальнасць |
8 |
8 |
9 |
8 |
10 |
Абарачальнасць |
7 |
7 |
6 |
6 |
6 |
02.02.2022 13:26 - 02.02.2022 14:55