"Дрэва сямейных каштоўнасцяў"

23.12.2023

   У суботу, 23 снежня ў ДУА “Задор’еўская базавая школа Лагойскага раёна"  для вучняў 5-9 класаў прайшло мерапрыемства, прысвечанае сям’і. Сям’я і сямейныя каштоўнасці - гэта важнейшы фундамент, на якім будуецца жыццё любога чалавека. Фарміраванне асобы пачынаецца менавіта  ў сям'і. Усё, што дзіця бачыць у сям'і, у адносінах бацькоў паміж сабой і з дзецьмі, то будзе праецыраваць, будучы дарослым, і на сваю сям'ю. Каб сфармiраваць у навучэнцаў уяўленнi аб сямейных каштоўнасцяў у сучасных сем' ях быў створаны інфармацыйны ліст "Дрэва сямейных каштоўнасцяў", які дапамог раскрыць сакрэты шчаслівай сям’і. Дзеці разважалі над пытаннем, ад чаго залежыць шчасце кожнай сям’і, што самае важнае ў сям’і. Вучні стварылі дрэва шчаслівай сям’і. Мерапрыемства атрымалася цікавым і карысным.

26.12.2023 09:00 - 26.12.2023 09:03