“Рамёствы і промыслы зямлі беларускай”

21.10.2023

Дню працоўнага выхавання і прафеійнай арыентацыі быў прысвечаны шосты школьны дзень. Для навучэнцаў 1-4 класаў ён прайшоў у выглядзе часопіса-прэзентацыі “Рамёствы і промыслы зямлі беларускай”.

І ў нашыя дні на весцы, у мястэчку, горадзе можна знайсці хаця б аднаго майстра альбо майстрыху, якія доўжаць традыцыі старажытнага мастацтва. Гэта можа быць ганчар, разьбар па дрэве, вышывальшчыца, ткачыха. І захоўваюць яны ў сваёй душы тую ж вялікую замілаванасць да роднай прыроды, якую заўсёды адчувалі ў сабе нашы продкі-земляробы.

Падчас прагляду прэзентацыі вучні абмяркоўвалі  віды мастацтва, якімі займаюцца іх матулі, бабулі і дзядулі. Называлі вырабы, якімі яны карыстаюца паўсядзённым жыцці, а таксама вырабы якія  ўпрыгожваюць інтэр’ер памяшкання.

23.10.2023 10:48 - 23.10.2023 10:49